Чарнагорыя: 10. Мова

Апошняя частка доўгага аповеду пра Чарнагорыю прысвечана мове. Ну і яшчэ падаб'ем некаторыя вынікі нацыянальнага адраджэння, якое распачалося ў гэтай краіне амаль 30 гадоў таму.

Гэтая ж частка ў Інстаграме: padarozhny.

Магчыма, вы калі-некалі натыкаліся ў сацсетках на такую цікавую маніпуляцыю – беларуская (як і, вядома, украінская) мова падобная на расейскую на 86%.

Я штосьці такое бачыў, не звяртаў асабліва ўвагу, але ў пэўны момант задумаўся, чаму не 80, не 90, не 146, а менавіта 86.

Трохі пагугліў і знайшоў процьму артыкулаў на ўсялякіх там дзэнах, пікабу і іншай срані, дзе за рознымі аўтарствамі гуляе адная і тая ж капіпаста.

Тыя ж тэзісы разносяцца і па сацсетках. Некаторыя аўтары, каб надаць дадатковай вагі сваім словам, падкрэсліваюць, што гаворка ідзе не проста аб нейкім там абстрактным “похожі”, а вось ёсць цэлае “лексіческое сходство”, і ўвогуле, гэта не мы самі прыдумалі, а вучоныя падлічылі.


Што гэта значыць па сутнасці, канешне, ніхто не адкажа.

Расейцы разумеюць беларускую на 86% (гэта як)?

Беларусы ўзялі ўсе расейскія словы і 14% замянілі на польскія?

Што за вучоныя такія, што яны даследвалі і якую метадалогію выкарыстоўвалі, таксама ніхто не ведае.


Ды і разбірацца не варта, бо тэзіс зразумелы і прыемны для рускага чалавека.

86%! Хіба гэта не доказ, што беларуская (украінская) – штучная мова, прыдуманая леніным разам з аўстрыйскім генштабам?

Усё гэта насамрэч расейская мова, але іскаверканая палякамі што толькі не зробіш, каб нашкодзіць велікому народу.

Што ж, разбярэмся, адкуль гэта ўсё бярэцца і што на самой справе значыць.

У англамоўнай Вікіпедыі ёсць артыкул з дадзенымі навуковага лінгвістычнага часопісу Ethnology.

У прыватнасці, вось такая таблічка, дзе разглядаецца лексічнае падабенства розных моў паміж сабой.


Што значыць "лексічнае падабенства" моў?

Бярэм нейкі набор слоў з адной мовы і параўноваем з такім жа наборам з іншай.

Відавочна, немагчыма ўзяць усе існуючыя ў будзь якой мове словы, таму амерыканскі лінгвіст Морыс Сводэш у 50-ыя прапанаваў неяк стандартызаваць падыходы.

Існуе некалькі варыацый гэтак званых спісаў Сводэша усе яны складаюцца з базавых слоў кшталту “я”, “мы”, “вока”, “птушка”, “ісці”, “бачыць” і г.д. Найбольш папулярны сярод даследчыкаў спіс 100 слоў.

То бок, калі вы сутыкаецеся з тэзісам "мова N" падобная (альбо мае лексічнае падабенства) на "мову M" на X%, звычайна гаворка ідзе ўсяго пра сотню слоў.

Едзем далей. Вы разлічылі лексічнае падабенства беларускай і расейскай мовы, і атрымалі 80%. А я атрымаў 60%, а трэці чалавек 40%.

Гэтай розніцы ў меньшай ступені паспрыяе параўнанне розных набораў слоў, у большай – розныя метадалогіі падліку.

Беларускае “мужчына” і расейскае “мужчіна” – гэта адное слова? Поўнае падабенства альбо частковае?

Падабенства па Жакару 75%, косінуснае 87.5%, адлегласць (якую потым пералічым у адсоткі) па Левенштэйну 1, эўклідавая 1.41.

Розныя метады разліку дадуць відавочна розныя рэзультаты.

Што яшчэ? Спіс Сводэша складзены на ангельскай – што выкарыстаем для “many” і расейскага “много”? Нашае “многа” альбо “шмат”? Для “eye” і “вока” возьмем расейскае “глаз” альбо “око”?

Падыход да транслітэрацыі (якіх таксама да халеры) яшчэ далей разнясе вынікі розных даследчыкаў – проста дадайце ў прыклад вышэй польскае mężczyzna.


Таму тэзісы кшталту "мова N падобная на мову M на Х%, а мова L на мову K – на Y%" варта разглядаць выключна ў межах аднаго даследвання альбо хаця б адной метадалогіі, выкарыстанай рознымі аўтарамі.

Больш за тое, канкрэтная лічба Х% сама па сабе не мае абсалютна ніякага сэнсу.

Такія падлікі дазваляюць кластарызаваць мовы, каб адказваць на іншыя пытанні: шукаць шляхі міграцый народаў, даты разыходжання на розныя групы моў ад агульнага продка і г.д.

Задам тое ж пытанне, што і на выбарах: дык адкуль жа узяліся гэтыя 86%?

Вышэй я згадаў англамоўны артыкул на Вікіпедыі аўтары расейскамоўнага варыянта, акрамя перакладу, заботліва падставілі вось такую таблічку, да якой дадалі спасылку на даследванне двух літоўскіх лінгвістаў ад 1994, апубліканае ў часопісе Baltistica.

Ок, я знайшоў арыгінал, вось табліца з гэтага артыкула. Кавалак з яе расейцы залілі на Вікі – тут я пазначыў рэзультаты для нашай мовы.

Атрымоўваецца, што акрамя 86% з расейскай, у нас па 80% з польскай і славацкай, па 77% з чэшскай, сербска-харвацкай і балгарскай, ну і ўкраінская 92%.

Беларуская іскаверканая славацкая! Адзін народ!

Хаця, канешне, дзе 80%, а дзе 86% велічэзная розніца.


Справа ў тым, што літоўскім лінгвістам было абсалютна па барабану і на беларускую, і на расейскую, і на будзь якую іншую са спіса, акрамя, уласна, моў балтыйскіх.

Мэтай артыкула было разлічыць час разыходжання славянскіх і балтыйскіх моў ад агульнага продка – лічыцца, што доля замешчанай лексікі ў перыяд часу з’яўляецца канстантай, таму праз лексічнае падабенства можна адлічыць N стагоддзяў назад.

Ну яны і разлічылі, што балтыйскія і славянскія мовы разышліся прыкладна ў 8-9 ст. да н.э.

Не думаю, што яны там замарочваліся над дэталёвымі разлікамі для славянскіх моў - у іх зыходна не было такой мэты, важна было проста раскідаць мовы на кластэры. 86%, 80%, альбо 70% - ніякай розніцы.

Ну і паглядзіце, як маніпулятыўна гэта пракаментавана ў Вікіпедыі.

Выкарыстанне спіса Сводэша можа даць якую заўгодна карціну па прычынах, якія я зазначыў вышэй.

Відавочна, я не стаўлю пад сумнёў, што сярод усіх існуючых моў беларуская і расейская мовы маюць шмат падобнага. Было б дзіўна, каб гэта было не так.

Проста гэта добрая ілюстрацыя, што, па-першае, расейская Вікіпедыя засрала безліч галоў, а па-другое, што рускія з чаго заўгодна злепяць прапаганду сваіх хворых ідэй.

З любога спіса Сводэша – спіс СВОдэша.

Што ж, давайце для прыкладу кінем вокам і на іншыя даследванні.

Вось варыянт з меншым набораў слоў і мерай адлегласці па Левенштэйну, распрацоўкай спісу займаўся кансорцыўм з 25 лінгвістаў, праграмнай апрацоўкай і візуалізацыяй – італьянскі дата сайнтыст.

На жаль, беларускай няма, але ёсць украінская, якая паводле канкрэтна гэтай метадалогіі бліжэй да чэшскай, славацкай і шэрагу балканскіх моў, чым да мовы танкаў.

Сводэш сфарміраваў свой спіс 100 слоў, каб лінгвісты фізічна маглі штосьці даследваць.

Развіццё камп'ютарных навук адкрыла новыя перспектывы для лінгвістыкі. Так, у 2021 чэшскія навукоўцы прааналізавалі блізка 8 мільёнаў пар слоў з 331 мовы, якія распарсілі з анлайн-слоўнікаў.

Канешне, гэты метад таксама са сваімі абмежаваннямі (як і любы іншы), але заснаваны на прынцова большай выбарцы слоў – што дае істотна меншы адсотак падабенства і, на мой погляд, нашмат больш адпавядае самому тэзісу аб блізасці адной мовы да іншай.

Паглядзеў яшчэ тры мовы, якімі рэгулярна карыстаюся.



Ну і дадам, што больш чым у нашай і украінскай, падабенства ў наступных пар:

- дацкая і нарвежская – 31%

- харвацкая і славенская – 28%

- каталонская і іспанская – 22%

- партугальская і іспанская – 17.5%

Зноў-такі, паводле канкрэтна гэтага даследвання.

Вернемся на Балканы.

Падчас шпацыру па Падгорыцы натыкнуўся на газетны кіоск (па звычцы хацелася напісаць “Белсаюздрук”).

Акрамя мяне, прэсай цікавілася нейкая жанчына я спытаў па-ангельску, ці можа яна параіць газету на чарнагорскай мове, бо я іншаземец і не магу адрозніць яе ад сербскай.

– Вы што, разумееце кірыліцу? здзівілася яна.

– Так, я беларус, мы карыстаемся кірыліцай.

– Запомніце, не існуе чарнагорскай мовы, – назідальна сказала яна. Гэта проста дыялект сербскай.

– Ха, сербка! – я ўзрадвана ткнуў у яе бок пальцам. Яна фыркнула і паспяшыла сыйсці.

Ведаю я гэтыя руснявыя наратывы.

У мінулых частках я распавядаў пра лагодную чарнагарызацыю пранацыянальную палітыку, якую праводзіў урад Міло Джуканавіча. Вяртанне сімвалаў, гісторыі, самасвядомасці, ну і, вядома, варта сказаць некалькі слоў пра мову.

З 2007 г. чарнагорская мова замацавана ў Канстытуцыі як адзіная дзяржаўная. Сербская, разам з албанскай, баснійскай і харвацкай атрымалі афіцыйны статус як мовы нацыянальных меншасцяў.

У 2009 г. была прынята новая граматыка, якая ўводзіла некалькі дадатковых літар яны мусілі падкрэсліць асаблівасць чарнагорскай фанэтыкі і яе адрозненне ад кананічнай сербскай мовы.

З 2011 г. яна стала абавязковым прадметам у школах.

Дзяржаўныя СМІ перайшлі на чарнагорскую, быў уведзены шэраг моўных курсаў для дарослых і для замежнікаў.

У восьмай частцы гэтага аповеду я спрабаваў нацягнуць чарнагорскі сцэнар на нашыя рэаліі: тыпу, няхай у Беларусі адным днём змяняецца ўлада, прыходзіць хтосьці ўмоўна пранацыянальны, затым пры поўным ігноры з боку Масквы дзесяць гадоў праводзіцца лагодная беларусізацыя, пасля чаго (у 2036 г.) выносяцца на рэферэндум пытанні разрыву з расеяй і далейшага курсу на інтэграцыю з ЕЗ і ўступ у НАТА.

Паводле бягучых сацыялагічных даследванняў, з усімі магчымымі пазітыўнымі дапушчэннямі мы такі рэферэндум правалім.

Як па мне, такі лагодны сцэнар, у якім адразу сышліся ўсе пазітыўныя фактары, усе прымірыліся і разам пакрочылі ў светлую будучыню, выглядае нерэальным. Але нават у ім спроба пабудаваць дзяржаву па ўзору Польшчы, краін Балтыі альбо той жа Чарнагорыі, верагодней за ўсё праваліцца.

Уласна, пытанне мовы я не разглядаў асобна, бо на гэты конт істотна менш сацыялагічных дадзеных, але стартавыя пазіцыі тут яшчэ горшыя, чым у пытаннях саюзаў з расеяй.


Але вяртаемся на Балканы. Варта зазначыць, што пэўнае кола лінгвістаў увогуле не разглядае чарнагорскую, сербскую, харвацкую і баснійскую як асобныя адна ад іншай мовы і аперуюць тэрмінам "сербска-харвацкая".

Пры гэтым чарнагорская мова прызнана як з боку ўсялякіх там ААН і Юнэска, так і з боку лінгвістычных арганізацыяй. Так, міжнародная арганізацыя па стандартызацыі прысвоіла гэтай мове код cnr (у нас be), з якім яна ўключана ў стандарты ISO.

Я, вядома, не лінгвіст, але асабіста мне ідэя аб тым, што чарнагорская мова сама па сабе з'яўляецца нашмат больш палітычным праэктам, чым лінгвістычным, падаецца блізкай да праўды.

Іншая справа, што я не бачу ў гэтым чагосьці кепскага якая заўгодна мова з'яўляецца палітычным праэктам.

Мова, на якой вы размаўляеце, з'яўляецца мовай, на якой вы спажываеце кантэнт, усведамляеце ідэі, фарміруеце каштоўнасці і культуру. Відавочна, гэта аказвае ўплыў і на тое, як вы, у прыватнасці, галасуеце на розных выбарах.

Тут, для прыклада, размеркаванне людзей, якія заявілі, што размаўляюць па-чарнагорску падчас перапіса 2003 г. і вынікі рэферэндума аб незалежнасці 2006 г.

Узяў візуалізацыі as is, на мапе з мовай чым насычаней чырвоны - тым большы адсотак размаўляе па-чарнагорску, на мапе з выбарамі: зялёны - галасы за незарежнасць, чырвоны - за тое, каб застацца ў складзе Сербіі.

Я замаляваў блакітным некалькі памежных районаў, дзе жывуць пераважна албанцы і баснійцы.

Гэта ўсё да чаго беларуская, не гледзячы на некалькі хваляў русіфікацыі, якія наблізілі яе фанэтыку і граматыку да нормального-прівычного-понятного велікого языка велікого народа, усё ж такі чагосьці ад вас да патрабуе, каб паўнавартасна на яе перайсці.

Пераход жа з сербскай на чарнагорскую (у параўнанні з нашым прыкладам) мусіў бы стаць увогуле неадчувальным.

Тым не менш, усе пералічаныя вышэй спробы чарнагарызацыі выклікалі пратэсты прасербскай часткі грамадства: маўляў, навошта гэтая палітыка і спроба штучна стварыць асобную нацыю, калі мы і так усе сербы, обшчэе ацечаства, славянскій народ, зачем этот націоналізм, какая разніца на каком языке.

Некаторыя школы сутыкнуліся з пратэстамі з боку бацькоў вучняў і байкотам з боку выкладчыкаў, прасербскія медыя рэгулярна падкрэсліваюць, што чарнагорская з'яўляецца дыялектам сербскай.

Чарнагарызацыя пакрысе рухалася, дадзеныя перапісаў за 2003 і 2011 г. паказваюць пазітыўную дынаміку ў свядомасці грамадзян Чарнагорыі (тут толькі славян разглядаю, не ўлічваю этнічных албанцаў, баснійцаў і г.д.).

Але свядомасць рэч не заўсёды стабільная. Даволі лёгка гэты працэс можна адкаціць, асабліва, калі ўкласці ў адпаведную справу трошкі рэсурсаў (на заметку аматарам ідэі "беларусы самі па сабе беларусізуюцца").


Што ж такога адбылося? На чым запнулася лагодная чарнагарызацыя?

Адказ маглі б даць нашыя паўднёвыя суседзі, якія таксама сутыкнуліся з падобнай праблемай. Выражаецца яна ў васьмі літарах: ПЦУ vs УПЦ МП.

Калі трэба абраць штосьці адно, што максімальна далёка ад Бога я бы назваў расейскую праваслаўную царкву, фсбшная шляпа, якая не мае нічога агульнага ані з верай, ані з рэлігіяй.

На жаль, глыбока веруючым (у будзь што) людзям складана штосьці патлумачыць, таму зацятыя прыхажане не выпусцяць з рук ікону якога-небудзь там ніколая второго нават уварочваючыся ад расейскіх жа ракет.

У Чарнагорыі пераважная большасць рэлігійных установаў і парафій належаць Сербскай праваслаўнай царкве.

Здагадайцеся з аднаго разу, якую пазіцыю займае СПЦ па пытаннях чарнагорскай ідэнтычнасці, мовы і нацыі.

СПЦ належыць 90% вернікаў, таму гэта адзін з наймацнейшых інструментаў сербскай прапаганды ўнутры краіны.

Рэшта вернікаў прыходзіцца на Чарнагорскую праваслаўную царкву, зарэгістраваную ў 1993 г. Яна, так бы мовіць, не кананічная нельга проста так верыць у Бога, у праваслаўі карэктны падыход да гэтага працэсу мусяць зацвердзіць адказныя таварышчы ў Стамбуле.

Паколькі праваслаўная рэлігія зарадзілася ў Візантыі ў сярэдзіне 11 ст., то ў яе было сталіцы і знаходзіцца галоўны кіроўчы орган Сусветны патрыярхат Канстантынопаля.

Праваслаўная царква Украіны (ПЦУ) у 2019 г. атрымала аўтакефалію можна сказаць, незалежнасць у свеце рэлігій.

Паралельна дзеючая Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП), як зразумела з назвы, структурна належыць да РПЦ.

Нягледзячы на паўнамасштабную вайну, з УПЦ да ПЦУ перайшло усяго каля 15% парафій.

Што ж казаць пра Чарнагорыю, дзе мясцовую царкву ўвогуле ніхто не вызнаў.

Міло Джуканавіч і ягоныя паплечнікі следам за свядомасцю, мовай і гісторыяй лагічна ўзяліся і за пытанні рэлігіі.

У Чарнагорыі няма нейкага легальнага спосабу ўзяць і перадаць маёмасць аднаго царкоўнага аб'яднання іншаму.

Таму ў 2019 г. чарнагорскі парламент прыняў Закон аб свабодзе веравызнання: калі вашая царква і ўся яе маёмасць пабудавана да 1918 г. (анэксія сербамі) і ў вас няма ніякіх дакументаў, якія падцверджваюць, што вы яе сапраўдны ўладальнік, то ўсё гэта мусіць быць перадана ў дзяржаўную ўласнасць.

Ну а дзяржава ўжо з часам, верагодна, перадасць гэта ў ЧПЦ.

Вось тут і выбухнула вернікі СПЦ некалькі месяцаў ладзілі шматтысячныя акцыі пратэсту, хросныя хады і г.д.

Закон быў уведзены ў 2019, неўзабаве яго павярнулі на дапрацоўку, а у 2020 адбыліся выбары ў Парламент, якія кіруючая партыя ўпершыню за 30 гадоў прайграла фармальна набраўшы большасць галасоў, страціла магчымасць кіраваць аднаасабова.


З 1991 г. Міла Джуканавіч з'яўляўся то прэзідэнтам, то прэм'ерам, але галоўнае – кіраўніком Дэмакратычнай партыі сацыялістаў, якая стабільна кантралявала парламент і, адпаведна, запраўляла ўсімі палітычнымі працэсамі ў краіне.

На Захадзе яго перыядычна абвінавачвалі ў карупцыі і кланавай палітычнай сістэме, але ўсе чарнагорскія выбары прызнаны міжнароднымі назіральнікамі і адпаведнымі структурамі як легітымныя.

На выбарах 2023 г. ён набраў толькі 41%, перамог Якаў Мілатавіч з нашмат больш прыемнай і лаяльнай рыторыкай у бок Сербіі.

Прычын усяму гэтаму, відавочна, шмат, але ж галоўны вынік апошніх двух дзесяцігоддзяў: спроба вярнуць нацыянальную свядомасць аднойчы падкораннаму народу цяпер як мінімум забуксавала.

Выглядае так, што змены да абстрактнага лепшага (ну, ведаеце, свая мова і гісторыя, еўраінтэграцыя, сыход з імперыі і г.д.) працавалі толькі пакуль краіна была ў эканамічным крызісе, а суседні "старэйшы брат" не меў часу і рэсурсу на прадуктыўную працу з "малодшым братам".

Спробы скалупнуць фундамент навязанай культуры лагічна ўпёрліся ў супраціў. Людзі агулам неахвотна змяняюцца, бо рэдка вызнаюць, што прынамсі частка агульных праблем грамадства можа быць канкрэтна у ніх саміх.


Інстаграм: padarozhny

Аповед пра Чарнагорыю:

✅️1. Інтра

✅️2. Рэха Венецыі

✅️3. Францыск Скарына

✅️4. Сапраўдная Чарнагорыя

✅️5. СХС

✅️6. Белыя і зялёныя

✅️7. Еўра

✅️8. Лагодная Чарнагарызацыя

✅️9. Мы лёгкія, як папера

➡️10. Мова

Comments

Popular posts from this blog

Чарнагорыя: 1. Інтра