Чарнагорыя: 1. Інтра

Аповед пра Чарнагорыю складаецца з 10 частак. Пачынаем з Інтра - тут у нас індэкс паштоўкі, агульныя звесткі і перапляценне турызма з эміграцыяй.

Гэтая ж частка ў Інстаграме: padarozhny.

З кожнай наведаннай краіны дасылаю лісты палітвязням і вяду разлік індэкса паштовай маркі - кошт адной міжнароднай адпраўкі, USD на момант пакупкі.

Чарнагорыя - 1.02

Паляцелі паштоўкі: Жодзіна, Магілёў, Менск, Берасце, Гомель, Івацэвічы, Горадня, Баранавічы.

Месцы ўтрымання - на момант адпраўкі, зорачкай пазначыў вязняў, якія на сёння ўжо на волі:

*Філіпенка Злата, СТ-8

*Гузава Ганна, СТ-8

*Дуброўскі Уладзіслаў, ПК-15

*Хадасевіч Мар’яна, СІЗА-1

*Касінская Святлана, СІЗА-1

*Заноўскі Аляксандр, СІЗА-7

Лябедзька Арцём, СІЗА-1

*Гаўрыліна Вікторыя, СІЗА-3

*Вайцяховіч Арцём, СІЗА-1

*Папоў Уладзіслаў, Турма 4

Огій Антон, ПК-22

*Турноў Уладзімір, ПУАТ-6

*Герасімовіч Зьміцер, СІЗА-1

Камароўскі Аляксей, Турма-1

*Самсонаў Юрый, ПК-15

Мірась Яўген, СІЗА-6

*Ушакоў Аляксей, Турма 4

*Чарніга Людміла, ПК-4

Чарнагорыя – адносна невялікая краіна, у прыватнасці, адна з самых маленькіх у Еўропе. 

Такая ж плошча амаль у 14 тысяч кв. км, напрыклад, у агламерацыі Токіа. Праўда, у японскай сталіцы жыве пад 40 млн чалавек, у той час як у Чарнагорыі – трохі больш за 600 тыс.

Альбо вось, больш зразумелае для нас параўнанне.

Штогод Чарнагорыю наведваюць 2-2.5 млн турыстаў, якія даюць каля 20-25% у ВУП гэтай краіны. Для параўнання, у Беларусі (у прыватнасці, да 20-га) было да 5%.

У твітары бачыў нейкі срач паміж чарнагорскімі палітыкамі, дзе рэкордныя прыбыткі ад турызму ў 2023 г. адзін бок абгрунтоўваў дзяржаўнымі намаганнямі і поспехамі, іншы – вялічэзным (прапарцыянальна насельніцтву краіны) прытокам украінцаў і расейцаў.

Так за першыя два гады вайны прытулак у Чарнагорыі знайшлі прыблізна 60 тысяч украінцаў, таксама там легалізаваліся прыкладна 30 тысяч расейцаў.

Большасць з іх жыве якраз у турыстычных гарадах уздоўж узбярэжжа Адрыатыкі.

У суседняй Сербіі прапорцыя іншая – з лютага 2022 туды пераехала некалькі дзесяткаў тысяч грамадзян Украіны і некалькі сотняў тысяч грамадзян расеі.

Гэта выглядае лагічным: Сербія шчыра прарасейская, Чарнагорыя аказывае Украіне фінансавую, гуманітарную і вайсковую дапамогу.

Забягаючы наперад, скажу, што знайшоў даволі шмат перасячэнняў у Беларусі з гэтай краінай, якая апошнюю сотню гадоў правяла ў складзе суседняй дзяржавы, якой каля трыццаці гадоў кіраваў адзін і той жа палітык, і большасць насельніцтва якой не размаўляе на сваёй мове.

Ну, то будзем разбірацца.

Па Чарнагорыі я бадзяўся вясной 2023 г. і паспеў наведаць Падгорыцу, Будву, Котар, Бар і Цэтынь – распавяду ў тым ліку і пра ніх.


Інстаграм: padarozhny

Аповед пра Чарнагорыю:

➡️1. Інтра

2. Рэха Венецыі

3. Францыск Скарына

4. Сапраўдная Чарнагорыя

5. СХС

6. Белыя і зялёныя

7. Еўра

8. Лагодная Чарнагарызацыя

9. Мы лёгкія, як папера

10. Мова

Comments

Popular posts from this blog